Петыцыя за добраўпарадкаванне вуліцы ў Давыд-Гарадку з’явілася ў інтэрнэце

12:07 09 марта 2020 281
ОБСУДИТЬ
На сайце petitions.by з'явілася петыцыя "Капітальны рамонт вуліцы Максіма Горкага г. Давыд-Гарадок". Такім чынам мясцовыя жыхары вырашылі звярнуць увагу на гэтую праблему, бо ранейшы зварот ў Столінскі райвыканкам аб недахопе сродкаў іх не задаволіў.

Чаго патрабуюць людзі?

Гэта можна даведацца з тэксту петыцыі:

“19 снежня 2019 г. быў атрыманы адказ на калектыўны электронны зварот ад намесніка старшыні Столінскага выканкама С.А.Стоўбы. У звароце гучала просьба аб правядзенні капітальнага рамонту дарожнага пакрыцця і адмове ад часовага ямачнага рамонту на вуліцы Горкага.

Згодна з гэтым адказам, пытанне капітальнага рамонту вуліцы Горкага ў Давыд-Гарадку было разгледжана пры фарміраванні бюджэту на 2020 год, але ў сувязі з дэфіцытам грашовых сродкаў такая магчымасць адсутнічала.

 

У 2016-2017 гадах быў праведзены капітальны рамонт каля 250 метраў дарогі на вуліцы Горкага ад перасячэння з перавулкам Максіма Горкага да вуліцы Лермантава. Недалёка ад гэтага ўчастка знаходзяцца асноўныя аб’екты інфраструктуры гораду.

Астатняя частка вуліцы зведала толькі ямачны рамонт, ад якога амаль праз год нічога не застаецца. Ямачны рамонт не дапамагае палепшыць сітуацыю і з’яўляецца неэфектыўным сродкам для рамонту дадзенай вуліцы.

Вуліца Горкага можа стаць вуліцай-дублёрам для вуліцы Савецкай, якая сёння з’яўляецца вуліцай з аднабаковым рухам і выканана з выкарыстаннем пліткі “трылінкі”(аўтэнтычнага дарожнага пакрыцця 30-х гадоў ХХ стагоддзя).

Вуліца Савецкая перакрываецца падчас гарадскія святаў для забеспячэння бяспекі гараджан, што пры гэтым стварае нязручнасці для аўтамабілістаў. Сама “трылінка” патрабуе перыядычнай рэстаўрацыі, падчас якой таксама прыйдзецца абмяжоўваць рух транспарту.

Капітальны рамонт вуліцы Горкага (каля 850 метраў) дапаможа знізіць транспартную нагрузку на вуліцу Савецкая і захавае гістарычную асаблівасць гораду ў нармальным стане, павысіць турыстычную прывабнасць, знізіць колькасць магчымых аварыйных сітуацый, палепшыць якасць жыцця гараджан.

У 2020 годзе гораду Давыд-Гарадок спаўняецца 920 гадоў. Нажаль, нягледзячы на жаданне раённых уладаў падтрымліваць дарожнае пакрыццё вуліцы ў належным тэхнічным стане, сённяшняе рашэнне пра грэйдаванне і ямачны рамонт, на нашу думку, з’яўляецца марнаваннем дэфіцытнага раённага бюджэту.

Разам з гэтым, вылучэнне грашовых сродкаў на капітальны рамонт усёй вуліцы Горкага сёння, дасць магчымасць зэканоміць гарадскі бюжэт у будучыні пры адмове ад штогадовага ямачнага рамонту.

У сувязі з вышэйзгаданым, просім:

– уключыць прапанову капітальнага рамонту дарожнага пакрыцця на вуліцы Максіма Горкага г. Давыд-Гарадок у расходы на будучы год;

– у перыяд распрацоўкі праекту прадугледзіць будаўніцтва веладарожкі ўздоўж вуліцы з усталяваннем святлодыёднага асвятлення;

– пры адсутнасці магчымасці правядзення ўсіх будаўнічых работ за адзін год, падзяліць праект рамонту на некалькі этапаў для зніжэння нагрузкі на дэфіцытны раённы бюджэт”.

Падпісаць петыцыю ў інтэрнэце любы жадаючы можна тут: petitions.by/petitions/3569

Як выглядае гэта вуліца?

Мясцовыя жыхары прыслалі для “Першага Рэгіёну” фотаздымкі вуліцы, добраўпарадкавання якой яны дабіваюцца:

Новы асфальт ужо ламаецца (прайшло 3 гады)
Новы асфальт ужо ламаецца (прайшло 3 гады)

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

2 638
29 мая 2020 16:22

Начальник отдела по образованию Дрогичина собирал подписи в школе за Лукашенко. Так можно?

В редакцию «Першага Рэгіёну» обратился житель Дрогичина, который сообщил, что начальник отдела по образованию Дрогичинского райисполкома Дмитрий Игнатчик собирал подписи за выдвижение кандидатом в президенты Александра Лукашенко в средней школе №2.

1 522
29 мая 2020 11:00

Дальнобойщики собирают подписи против “карательного” коронавирусного постановления Совмина Беларуси

В интернете появилась петиция под которой собирают подписи за изменение некоторых пунктов постановления Совета Министров Беларуси № 171 от 25 марта "О мерах по предотвращению завоза и распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19". Это постановление затрагивает интересы дальнобойщиков, которые транзитом проезжают через Беларусь.

1 774
28 мая 2020 09:32

Медики Брестской области могут обратиться на прямую линию по поводу оплаты своего труда

Прямая линия по вопросу осуществления выплат медицинским работникам, работающим в условиях, связанных с инфекциями, будет организована Комитетом государственного контроля Брестской области.

2 384
27 мая 2020 16:26

До антипарада не доехал, но штраф всё равно получил

Житель Дрогичина Сергей Джига решил разнообразить свой досуг и отправиться в Минск на парад. Человеку с активной общественной позицией стал интересен и антипарад в Бобруйске. Сергей хотел посмотреть, как себя проявляют люди, неравнодушные к ситуации в стране, послушать мнения и, возможно, высказать своё. Однако планы изменились после встречи с ОМОНом.