У касцёлах Беларусі адмяняюць цалаванне крыжа, пацісканне рук і акрапленне святой вадой

11:57 13 марта 2020 378
ОБСУДИТЬ
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэнне, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Беручы пад увагу няспыннае распаўсюджванне небяспечнай хваробы, з вераю ў Божы Провід і з клопатам пра здароў’е ўсіх нашых грамадзянаў, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, які клапоціцца пра духоўнае і фізічнае дабро сваіх вернікаў і ўсяго народа, уводзяцца наступныя прафілактычныя санітарныя захады.

  1. Ушанаванне святога Крыжа, абразоў і рэліквій адбываецца праз укленчванне ці глыбокі паклон без дотыку і цалавання.
  2. Не напаўняць крапільніцы ў касцёлах асвячонай вадой і растлумачыць вернікам пра неабходнасць на пэўны час устрымацца ад іх выкарыстання. Рэкамендуецца мець дома асвячоную ваду і карыстацца ёю.
  3. На ваконцах (кратах) канфесіяналаў павінен быць усталяваны абарончы матэрыял, які неабходна рэгулярна дэзінфіцыяваць і змяняць з захаваннем мераў перасцярогі.
  4. Знак супакою перадаецца схіленнем галавы, без тактыльнага кантакту.
  5. Перад цэлебрацыяй Эўхарыстыі духоўныя асобы і міністранты павінны старанна вымыць рукі і падчас яе няўхільна захоўваць нормы гігіены.

Гэтае Распараджэнне дзейнічае да яго адмены.

Святарам належыць прачытаць гэтае Распараджэнне вернікам у Трэцюю цядзелю Вялікага посту 15 сакавіка 2020 г, паведамляе catholic.by

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

458
06 апреля 2020 13:31

Минобразования рекомендует школьникам заняться самообразованием

Министерство образования Беларуси рекомендует школьникам на каникулах заняться самообразованием и ограничить контакты.

5 529
06 апреля 2020 11:22

В Беларуси 700 случаев коронавируса, 13 смертей

Минздрав Беларуси опубликовал информацию по распространению коронавируса в стране по состоянию на утро 6 апреля.

2 652
05 апреля 2020 16:04 1

Умерли уже 8 человек с коронавирусом в Беларуси

Министерство здравоохранения Беларуси опубликовало данные по ситуации с коронавирусом в стране по состоянию на 5 апреля.

2 323
04 апреля 2020 21:26

Школьные каникулы продлили на неделю

О продлении школьных каникул на неделю на ночь глядя 4 апреля сообщило Министерство образования в своем телеграм-канале.