Як мяркуе вырашаць праблему энерганосьбітаў прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова

11:04 16 марта 2020
ОБСУДИТЬ
Як вядома, зараз у розных рэгіёнах Беларусі праходзіць праймерыз па выбары адзінага апазіцыйнага кандыдата на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах 2020. Адзін з прэтэндэнтаў — Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), самавылучэнка. Мы звярнуліся да Вольгі, як і да іншых прэтэндэнтаў, з пытаннямі, якія тычацца энергетычнай бяспекі нашай краіны.

Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці, нафце і газу?

На гэтым этапе неабходна дыверсіфікацыя паставак нафты і газа. Павінны быць адпрацаваны альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі энергарэсурсаў. Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка пагражае энергетычнай бяспецы краіны.

З-за недальнабачнай палітыкі сённяшняга кіраўніцтва мы рызыкуем згубіць незалежнасць. Гандляваць незалежнасцю ў абмен на некалькі даляраў зніжкі на нафту лічу недапушчальным. Тым больш, што людзі гэтага не адчуюць. Паліва толькі даражае нягледзячы на тое, што кошты на нафту падаюць.

Зараз у свеце хапае прапановаў па нафце. Што тычыцца доўгатэрміновай перспектывы, неабходна развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Кошты на энергію будуць з часам змяньшацца.

Ваша пазіцыя па АЭС? Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?

Лічу, што нельга было будаваць АЭС без кансультацыі з народам і правядзення рэферэндуму. Безумоўна пры ўмове правядзення сумленнага і празрыстага галасавання.

Мы перажылі Чарнобыль і ўлада не мае маральнага права самастойна вырашаць такія пытанні. Пры сённяшнім беларускім кіраўніцтве мы ўжо не бачылі справядлівых выбараў болей за дваццаць год. Як і ў савецкія часы ўлады закрытыя ад грамадства.

Пабудаваная са шматлікімі парушэннямі і без грамадскага кантролю АЭС з’яўляецца пагрозай беларусаў. Новы прэзідэнт павінен вынесці пытанне аб пабудаванай АЭС на народны плебісцыт пасля ўсебаковага народнага абмеркавання з удзелам экспертаў.

Мяркую, што беларусам варта развіваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, за якімі будучыня і якія з цягам часу будуць танней за традыцыйныя.

Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?

Сцэнар з поўным спыненнем Расіяй падачы нафты і газу малаверагодны, але з сённяшнім кіраўніцтвам Беларусі ўсё магчыма. Замест цывілізаваных дамоў з пастаўшчыкамі, аддаецца перавага кулуарным, схаваным ад грамадства дамоўленасцям. А іх лёгка парушыць – ніхто ж не ведае, пра што насамрэч дамаўляліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін за зачыненымі дзвярыма. Якая частка беларускага суверэнітэту была прапанавана наўзамен 10 далярам зніжкі на нафту.

Мая асабістая пазіцыя такая. Нам трэба пазбаўляцца залежнасці ад аднаго манапольнага пастаўшчыка. Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Патрэбнасці ўнутранага рынку ў 3-4 разы менш таго, што мы імпартуем з Расіі. Аднак асноўная праблема заключаецца ў напаўненні бюджэту і выпадзенні даходаў ад экспарту прадуктаў нафтаперапрацоўкі.

У любым выпадку, калі б я стала прэзідэнтам, ініцыявала бы перагляд канцэпцыі энергетычнай бяспекі і выступала б за выкарыстанне альтэрнатыўных шляхоў дастаўкі вуглевадародаў. Гэта не так важна 20% ці 50% ад агульнага імпарту. Варта наладзіць пастаянныя альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі нафты, выбраць найбольш выгадныя і мець адпаведныя запасы паліва на выпадак крызісу і ўскладнення адносін з адным пастаўшчыком, а таксама  аператыўна пераключацца на альтэрнатыўныя пастаўкі.

На колькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?

З улікам беларускіх заробкаў мы значна пераплачваем за паліва, газ і электраэнергію. Ва ўсім свеце цэны на нафту падаюць, а ў Беларусі кошты на паліва растуць. Гэта вынік правальнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі кіраўніцтва Беларусі. З гэтай уладай хутка мы будзем плаціць за паліва, як у Еўрасаюзе, а заробкі мець у чатыры-пяць разоў меншыя.

Лічу, што тэрмінова неабходна правесці структурныя рэформы. Гэта створыць магчымасці для эканамічнага развіцця і росту заробкаў беларусаў. Тады мы не будзем задумвацца, на чым сэканоміць, каб купіць паліва і з’ездзіць на выходных да бацькоў, альбо як адвезці дзяцей у школу.

https://1reg.by/2020/03/13/yakuyu-alternatyivu-ras-ysk-m-energanosb-tam-myarkue-prapanavac-pretendent-na-kandyidata-prez-dentyi-paval-sevyaryinec/

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

01 января 2024 19:36

Как к 30-летию своего правления в Беларуси изменился Александр Лукашенко

В 2024 году исполнится 30 лет, как Александр Лукашенко находится у власти. Последний год он не раз появлялся на публике не в лучшей форме: в мае он с трудом ходил во время парада в Москве и не стал выступать с речью на церемонии в Минске, в декабре потерял голос и проводил совещания почти шепотом.

28 декабря 2023 15:36

Нужно ли Путину поглощать Беларусь?

Россия продолжает неуклонно расширять свое экономическое, политическое, военное, культурное и идеологическое влияние на Беларусь. Хотя существование самостоятельного белорусского государства в Кремле считают скорее историческим недоразумением, но российские власти вполне удовлетворены нынешним курсом Беларуси и не форсируют ее вхождение в состав Российской Федерации.

26 декабря 2023 15:25

Первые с начала войны в Украине: как Беларусь готовится к выборам

В феврале 2024 года в Беларуси пройдут объединенные выборы в парламент и местные советы депутатов. Это будет первая избирательная кампания после начала войны России в Украине, которую поддержал Александр Лукашенко. Они также будут первой кампанией после президентских выборов 2020 года, которые вызвали самые массовые уличные протесты за всю историю страны.

18 декабря 2023 19:03

Что жители Беларуси думают о самих себе, войне, союзе с Россией и внутреннем расколе

Уже четыре года независимые социологи изучают особенности национальной идентичности беларусов и изменения, которые происходят под влиянием событий внутри и вне страны. Какие главные выводы исследования 2023 года?