Якому беларускаму дзеячу паставіць помнік у Брэсце?

14:52 18 марта 2020 88
ОБСУДИТЬ
“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі звярнуўся да карыстальнікаў Фэйсбуку і УКантакце. Апытанка сабрала больш за 150 каментароў з прапановамі аб усталяванні помніка навукоўцам, пісьменнікам, паэтам, дзяржаўным і рэлігійным дзеячам.

У топ-10 дзеячоў, якіх узгадвалі найчасцей, трапілі К. Каліноўскі, Т. Касцюшка, М. Радзівіл Чорны, А. Цвікевіч, У. Ігнатоўскі, У. Калеснік, Р. Траўгут, Я. Купала, Ю. Нямцэвіч, Р. Шырма.

VWVW

Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці? Каб не адставаць ад Віцебску, Ліды і інш.

Опубликовано Dzmitry Shymanski Суббота, 25 января 2020 г.

Актывісты АРР “Дзедзіч” плануюць вясной арганізаваць шырокую грамадскую дыскусію адносна разнастайных варыянтаў напаўнення гарадскога культурнага ландшафту нацыянальным зместам. Плануецца круглы стол з удзелам урбаністаў, краязнаўцаў і мастакоў.

Досведам правядзення грамадскіх кампаній па ўсталяванні помнікаў беларускім дзеячам прыедуць падзяліцца актывісты з розных гарадоў Беларусі. Таксама будзе наладжаны збор прапаноў берасцейцаў па асобах, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду.

Адкрыты папярэдні запіс на ўдзел у круглым стале па абмеркаванні персаналій, вартых ушанавання на вуліцах нашага гораду. Да ўдзелу запрашаюцца урбаністы, краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, журналісты і грамадскія дзеячы. Калі ў вас ёсць канструктыўныя прапановы па канкрэтных асобах або іншыя ідэі па насычэнні гарадской прасторы нацыянальным кантэкстам, калі ласка, запаўняйце заяўку.

АРР “Дзедзіч” звяртаецца да НДА Беларусі і грамадскіх актывістаў з заклікам аказаць кансультатыўную і экспертную падтрымку ў арганізацыі грамадскай дыскусіі. Будзем удзячны за любыя парады і каментары, не адмовімся ад рэкамендацый па экспертах, чыё меркаванне варта пачуць берасцейцам. Звяртацца можна на пошту dzedzich@gmail.com.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

187
21 марта 2020 13:19

Как брестские реконструкторы на битву 17 века в Чехию ездили

В этот раз делегация брестских реконструкторов была приглашена на мероприятие, посвящённое годовщине одной из самых кровопролитных битв тридцатилетней войны, которая сотрясала западную Европу в 17 веке. Успели съездить еще до введения карантина в европейских странах, поездка состоялась 6-8 марта.

328
15 марта 2020 11:01

В Ивацевичах открылась выставка игрушек ручной работы

14 марта в Ивацевичском историко-краеведческом музее открылась выставка "Каждой избушке - свои игрушки".

145
13 марта 2020 12:56

В Ивацевичах пройдет презентация выставки изделий ручной работы

14 марта в Ивацевичском историко-краеведческом музее (ул. Почтовая, 7) пройдет выставка "В каждой избушке- свои игрушки"

99
06 марта 2020 10:03

Герб Ганцавічаў: гістарычны сімвал ці прыгожая выдумка?

У дадзеным матэрыяле робіцца аналіз гістарычных падзей, якія прывялі да ўзнікнення гарадскога паселішча пад назвай Ганцавічы. Аднак гэта робіцца для таго, каб глыбока прааналізаваць герб Ганцавічаў, а таксама падняць пытанні пра мэтазгоднасць выкарыстання сучаснага гарадскога сімвала, высветліўшы ці адпавядае ён гістарычнай праўдзе.