«Госпадзе, мая бедная дзяўчынка…» Яшчэ адна жанчына з каранавірусам памерла ў Мінску

15:12 03 апреля 2020
ОБСУДИТЬ
У 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. У яе хуткацечна развіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік.

Муж жанчыны цяпер таксама ляжыць у бальніцы. «Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт», — расказаў ён журналістам.

Жанчыне стала кепска ў нядзелю, 29 сакавіка. Уначы тэмпература падскочыла да 39 градусаў.

Муж выклікаў хуткую, але жонка адмовілася ад шпіталізацыі, хоць і былі падазрэнні на пнеўманію. Днём у панядзелак у сям’ю прыйшла ўчастковы тэрапеўт, паслухала жанчыну і настаяла на шпіталізацыі. Пасля абеду Вольгу адвезлі ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

У аўторак муж прынёс ёй неабходныя рэчы — посуд, бялізну. Сустрэцца сужэнцам не дазволілі, толькі перагаварыць па тэлефоне.

«Потым пачаў тэлефанаваць ёй пасля ціхай гадзіны — не бярэ слухаўку. Патэлефанаваў яшчэ праз гадзіну — не бярэ. Я на пост пазваніў, сказалі, што яна ў рэанімацыі. А раніцай у сераду мне патэлефанавалі, што жонка памерла а першай гадзіне ночы, — пераказвае тыя падзеі мужчына. — Ужо пасля абеду, калі я прыйшоў дадому, мне патэлефанавалі з паліклінікі і сказалі, што тэст у жонкі на каранавірус станоўчы. Мяне выклікалі ў паліклініку. Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення мяне праслухала — лёгкія быццам чыстыя, тэмпературы не было наогул. Сказала, што, як будзе вынік майго тэсту, патэлефануюць.

А бліжэй да ночы я гляджу — у мяне тэмпература 37,4. Выклікаў хуткую, і мяне прывезлі ў бальніцу. Чакаю выніку».

Цяпер мужчына знаходзіцца на каранціне ў Мінскім анкалагічным цэнтры, што каля Акадэміі навук, частку якога перапрафілявалі цяпер пад прыём каранавірусных кантактаў. Адчувае сябе добра — толькі невялікая тэмпература і крыху баліць горла.

Мужчыну 65 гадоў. Да таго як трапіў на каранцін, хадзіў на работу. Кажа, у калектыве пра сітуацыю ўжо ведаюць:

«Усё пад кантролем. Нехта ўжо тэст нават рабіў, з кім я сустракаўся ў пятніцу».

Яўген расказвае, што ў яго жонкі былі праблемы з сэрцам і інсулінавы дыябет.

«Была пнеўманія і сардэчная недастатковасць, і ў выніку ацёку лёгкіх яна памерла… Госпадзе, бедная мая дзяўчынка… Яна ўвесь час сядзела дома, была на пенсіі. Схадзіла толькі ў паліклініку за тыдзень да смерці, па рэцэпт, у яе шмат лекаў».

Пахаваннем яго жонкі займаецца агент.

«У нас складзеная дамова. Нікога не пускаюць [на пахаванне]. Гэта крэмацыя будзе, я ўжо забяру урначку», — кажа муж.

https://1reg.by/2020/04/03/v-brestskoy-oblasti-oficialno-priznaetsya-tolko-odin-sluchay-koronavirusnoy-infekcii/

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 января 2024 12:03

В росте зарплат жителей Беларуси есть тревожные симптомы

Академический директор BEROC, доктор экономических наук Лев Львовский — о долгосрочных последствиях регулирования цен и причинах роста зарплат.

03 января 2024 16:25

Сайт «Першы Пінскі» объявлен «экстремистскими материалами» с нарушениями закона

Поучастовал в завершающей стадии этого очередного выискивания и политической заказухи суд Пинского района и города Пинска. С грубейшими нарушения норм права и правосудия, 21 декабря 2023 года этот суд признал материалы сайта "экстремискими".емедленному исполнению». Правда, в первые дни 2024 года сайт «Першы Пінскі» продолжал открываться в Беларуси.

31 декабря 2023 18:07

Как работают контрсанкции в Беларуси и почему решение об эмбарго — исключительно политическое?

Экономист Алиса Рыжиченко — о том, в чем смысл запрета «недружественного» импорта, как регулирование цен бьет по торговле и какой ценой достигли роста экономики в Беларуси.

30 декабря 2023 12:17

Як умацоўваецца вобраз «Беларусі з тэлевізара» і чаму ўлады страхуюцца ад крытыкі?

Савет міністраў РБ абнавіў пастанову аб пытаннях працы са зваротамі ў дзяржорганы. Цяпер мясцовых чыноўнікаў (на ўзроўні горада, раёна) абавязалі праводзіць тэлефонныя прамыя лініі кожны тыдзень, а рэспубліканскага ўзроўню — раз на месяц.