БЧБ-сцяг: мінімум, што варта ведаць кожнаму

15:21 24 августа 2020 2 561
ОБСУДИТЬ
На сённяшні дзень пра нацыянальную сімволіку Беларусі ведае ўсё больш людзей. Але застаюцца і нязнайкі па гэтым пытанні. Для іх – кароткая даведка ад кандыдата гістарычных навук Анатоля Трафімчыка.

Белы і чырвоны колеры з’яўляюцца традыцыйнымі ў культуры беларускага народа яшчэ з часоў плямён і княстваў. У прыватнасці спалучэнне такіх колераў пастаянна сустракаецца на сцягах Вялікага Княства Літоўскага. Тады ж, у ХІІІ стагоддзі, упершыню згадваецца і герб “Пагоня”.

Калі беларуская нацыя паставіла пытанне пра сваю дзяржаўнасць, узнікла патрэба і ў зацвярджэнні нацыянальных сімвалаў. Такі гістарычны момант наступіў у 1917 годзе падчас Лютаўскай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі, у склад якой тым часам уваходзіла і Беларусь. Галоўным афарміцелем сцяга ў выглядзе трох раўнамерных палос – дзвюх белых і чырвонай пасярэдзіне – стаў вядомы беларускі дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Першыя згадкі пра выкарыстанне сцяга, такім чынам, адносяцца да сакавіка 1917 года.

Наступны год стаў зацвярджэннем БЧБ-сцяга ў якасці дзяржаўнага. На прасторах Беларусі ўпершыню была абвешчана незалежнасць краіны – Беларуская Народная Рэспубліка. Менавіта гэтаму сцягу радаваўся Янка Купала.

У 1919 годзе бальшавікі стварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Ідэя нацыянальнай сімволікі з бел-чырвона-белым спалучэннем колераў таксама фігуравала, але не знайшла падтрымкі. Тым не менш у 1920-1930-я гады БЧБ-сцяг выкарыстоўваўся беларускімі рухамі (нават камуністычнымі) у Заходняй Беларусі. У прыватнасці сцяг услаўлены ў вершах Максіма Танка.

Другая сусветная вайна і нямецкая акупацыя Беларусі далі некаторыя падставы для дэскрыдытацыі БЧБ-сцяга: маўляў, ім карысталіся беларускія прыслужнікі нацыстаў і пад ім было здзейснена шмат злачынстваў. Аднак трэба мець на ўвазе, што сцяг не вінаваты, не ён расстрэльваў і паліў. Бо з такой логікай можна асудзіць і сцяг БССР, пад якім адбываліся сталінскія рэпрэсіі.

З такой логікай павінны былі асудзіць свае сцягі іншыя краіны (напрыклад, Францыя, Бельгія, Нарвегія, Латвія, Літва, Эстонія, Украіна, дзе было шмат здраднікаў і яны карысталіся сваімі дзяржаўнымі сцягамі, якія і сёння з’яўляюцца іх сімваламі.

Прычым у першую чаргу зрачыся свайго сучаснага сцяга павінна Расія. Пад яе трыкалорам на баку нацыстаў змагалася нашмат больш здраднікаў (успомнім “власаўцаў”), чым пад БЧБ-сцягам. Болей за тое, у адрозненне ад іншых сцягоў БЧБ-сцяг афіцыйна так і не быў зацверджаны як сімвал беларускіх калабарантаў.

Апаганьванне БЧБ-сцяга злачыннае яшчэ з той прычыны, што гэты сімвал быў першым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (1991 – 1995) і пад ім даваў прысягу першы прэзідэнт незалежнай краіны (1994).

Паводле зацверджаных вынікаў рэферэндума 1995 года БЧБ-сцяг быў заменены на сучасны – чырвона-зялёны з арнаментам. Аднак, па-першае, правядзенне таго рэферэндума не ўсімі прызнаецца законным (паводле Канстытуцыі такога пытання нельга было выносіць на рэферэндум), па-другое, гісторыі БЧБ-сцяга як першага з усіх дзяржаўных сцягоў Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя ўжо не адмяніць.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

19
29 сентября 2020 16:54

30 лет объединенной Германии. Как и почему пала Берлинская стена

Более 30-и лет назад произошло выдающееся историческое событие: пала стена, разделявшая Германию и весь мир. Это случилось как будто совершенно неожиданно. Как будто...

3 564
30 августа 2020 20:21

Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе

29 августа состоялось торжественное открытие памятника пинчукам-повстанцам восстания 1863 года. Памятник установлен в деревне Шоломичи в 22 километрах от Пинска.

290
27 августа 2020 17:18

Бясслаўная перамога: чаму не святкуюць 75-годдзе перамогі над Японіяй?

Чаму ні ў Расіі, ні Беларусі, ні ў Злучаных Штатах не дзьмуць у фанфары, не б’юць ва ўсе літаўры з нагоды 75-годдзя з дня перамогі саюзных дзяржаў над Японіяй? Артыкул беларускага гісторыка Анатоля Сідарэвіча.

2 422
26 августа 2020 22:01

Как в Дрогичине церковь от уничтожения спасали 45 лет назад

Лето 1975 года для многих жителей Дрогичина останется периодом с невероятной историей. Около 20 местных жителей сплотились, чтобы предотвратить снос Свято-Сретенского храма.