“Першы Рэгіён” здымаецца з футбольнага чэмпіянату на знак пратэсту

15:16 02 октября 2020 213
ОБСУДИТЬ
Размова ідзе не пра наш сайт, а пра аднаіменную футбольную каманду з Кавердзякоў пад Брэстам, якая сёлета дэбютавала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

На сваёй старонцы ФК “Першы Рэгіён” апублікаваў адкрыты зварот да футбольной федэрацыі з тлумачэннем, што прыпыняе свой удзел у чэмпіянаце з-за нязгоды “з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ”.

У прывтнасці, футбалісты паведамляюць:

“Таму на камандным сходзе мы вырашылі, што павінны выказаць салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане змагаліся да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыйным полі наперад, не даючы безнадзейна адстаць ад сучасных тэндэнцый у вобласці спорту.

Пачынаючы з бліжэйшай гульні супраць ФК “Маладзечна”, мы прыпыняем свой выступ у другой лізе Чэмпіяната РБ да моманта спынення падобных з’яў у беларускім спорце.

Разумеючы, якія будуць санкцыі, мы дзякуем за вялікі прафесіяналізм усім спецыялістам Дэпартаменту Правядзення Спаборніцтваў АБФФ, якія з самага пачатку і да сённяшняга дня максімальна дапамагалі нам і зрабілі магчымым удзел нашай маленькай каманды ў Чэмпіянаце РБ. Таксама вялікі дзякуй працоўнікам Медычнага Дэпартамента АБФФ і генсеку С.М. Жардзецкаму, якія вельмі прафесійна і хутка дапамаглі нам падчас лекавання і дыягностыкі, калі нашыя гульцы захварэлі на COVID-19.

Мы прабачаемся за незгуляныя гульні перад нашымі супернікамі і, галоўнае, перад нашымі неверагоднымі заўзятарамі і партнерамі. Спадзяемся, што наша сумесная неспыняемая праца на карысць берасцейскага футбола дазволіць нам яшчэ шмат разоў пабачыцца на стадыёнах!

Гэта было слаўнае паляванне, сябры!”.

Пра з’яўленне гэтай каманды ў другой лізе наш сайт паведамляў тут:
“Першы Рэгіён” сыграет в чемпионате Беларуси по футболу. Но на воротах будет не редактор

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27
22 октября 2020 15:59

Betfair

Британская беттинг компания Betfair предлагает своим клиентам уникальное решение – классический Букмекер и Биржа ставок в рамках одного сайта.

99
19 октября 2020 18:23

Велосипедистка из Березы выступила на престижной велогонке в Бельгии

Алена Омелюсик заняла шестое место на туре Фландрии-2020

469
15 октября 2020 10:48

Пловчиха Герасименя покинула Беларусь и возглавила фонд спортивной солидарности

Уроженка Брестской области будет помогать спортсменам, которые стали жертвами произвола властей

33
13 октября 2020 12:23

Сможет ли пройти Олимпиада в Украине и в Беларуси?

Летом 2020 года в спортивных кругах начали ходить слухи, что, возможно, Олимпиада 2028 будет проходить в Украине. Так ли это? С официальным ответом недавно выступил министр спорта. Что он думает по этому поводу?