У Пружанскім раёне перапахавалі невядомых чырвонаармейцаў

14:07 15 октября 2020 71
ОБСУДИТЬ
13 кастрычніка 2020 г. адбылося перапахаванне воінаў-чырвонаармейцаў на могілках у вёсцы Слабудка.

У 2019 г. ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Пружанскі раённы ваенны камісарыят ад мясцовых жыхароў паступіла інфармацыя аб раней невядомых месцах пахавання перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

С мэтай праверкі гэтых звестак у жніўні 2020 г. на тэрыторыі Зеляневіцкага, Ружанскага і Мокраўскага сельсаветаў вялі раскопкі 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён і пошукавая група «Бацькаўшчына».

У выніку пошукава-палявых работ былі знойдзены астанкі 8 воінаў-чырвонаармейцаў. Так, каля вёскі Блізная ў двух месцах выявілі астанкі 3 чалавек. Па знаходкам рэчаў, якія ляжалі ў раскопах, была зроблена выснова, што яны належаць вайскоўцам Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі.

У лесе каля вёскі Труханавічы быў заўважаны невялікі надмагільны ўзгорак, да якога мясцовыя жыхары доўгі час прыносілі кветкі. Пры ўскрыцці мяркуемага пахавання было ўстаноўлена, што ў ім знаходзяцца астанкі 5 чалавек. Іх прыналежнасць да савецкіх ваеннаслужачых таксама ўдалося ідэнтыфікаваць па асабістых рэчах і фрагментам абмундзіравання. Імёны загінуўшых пакуль застаюцца невядомымі.

13 кастрычніка 2020 г. на вайсковых могілках у вёсцы Слабудка з урачыстасцямі было праведзена перапахаванне астанкаў 8 воінаў-чырвонаармейцаў, якія загінулі на тэрыторыі Пружанскага раёна ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня 1941 г.

На жалобным мітынгу выступілі: намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Р.В.Супрыновіч, палкоўнік у адстаўцы А.Г.Нілаў, вучні Слабудской сярэдняй школы. Паніхіду адслужыў настаяцель храма Прэабражэння Гасподняга ў г. Пружаны протаіерэй Ігар Мрыхін. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя жыхары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, райваенкамата, органаў улады, вучні і педагогі Слабудской школы.

Трэба адзначыць, што з 2005 г. вайсковыя могілкі ў вёсцы Слабудка вызначаны месцам пахавання астанкаў савецкіх ваеннаслужачых, якія знаходзяць падчас пошукавых работ на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Пракаповіч Н.С., загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах молодзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах молодзі Пружанскага райвыканкама 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

66
28 октября 2020 11:58

Массовые протесты в Польше: нападения на церкви и перекрытые дороги

Поедут ли беременные из Польши ради операций в Беларусь?

15
26 октября 2020 12:11

Выбор правильного монитора для компьютера

При покупке персонального компьютера не всегда означает, что речь идет о комплекте. В некоторых случаях нужно отдельно приобретать монитор. Также это устройство и в процессе работы может выйти из строя, что также потребует определенных знаний по его выбору. И что нужно учитывать при покупке?

27
22 октября 2020 15:59

Betfair

Британская беттинг компания Betfair предлагает своим клиентам уникальное решение – классический Букмекер и Биржа ставок в рамках одного сайта.

21
22 октября 2020 12:09

Культурные особенности Германии

Германия – это уникальное сочетание и синтез многих культур, традиций, обрядов, обычаев, что проявляется в архитектуре, дизайне, моде, этикете, способах отмечания праздников.