Па словах кіраўніка абласной арганізацыі Дзмітрыя Шыманскага, калі раней знайсці памяшканне для палітычнай партыі было вельмі складана – бізнэсмены проста баяліся звязвацца з “палітыкай”, – то цяпер берасцейцы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы з пошукам памяшкання:
– Мы атрымалі больш за 20 рэкамендацый і канкрэтных прапаноў па пошуку памяшкання. Гэта былі і проста парады ад прадпрымальнікаў, якія самі арандуюць памяшканні, і прапановы ад бізнэсменаў, якія здаюць памяшканні ў арэнду. Мы дзякуем усім, хто адгукнуўся, за вашу дапамогу, за салідарнасць і словы падтрымкі! – кажа Дзмітрый Шыманскі.
Працягваць легальную дзейнасць цяпер змогуць не толькі абласная структура Партыі БНФ, але і Берасцейская гарадская арганізацыя, і 7 гарадскіх партыйных суполак.
Даведацца больш пра дзейнасць партыі: +375297242116 (Тэлеграм, Viber, WhatsApp), kupalinka_bnf@tut.by.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ