У Брэсце прэзентавалі кнігу пра гісторыю горада праз абліччы людзей

11:32 12 марта 2021 101
ОБСУДИТЬ
Нечаканае выданне прадставіў журналіст і паэт Мікалай Аляксандраў

У кнізе “Брест на перекрестках уникальных судеб” распавядаецца пра гісторыю горада праз абліччы людзей, якія жылі або бывалі тут. Прэзентацыя выдання адбылася 11 сакавіка ў абласной бібліятэцы.

Прысутныя даведаліся, што ў Брэст-Літоўску жыла бабуля Уладзіміра Высоцкага. У горадзе спыняўся геніяльны кампазітар і піяніст Сяргей Рахманінаў. На Берасцейшчыне працаваў, сядзеў у турме і памёр пляменнік Фелікса Дзяржынскага.

“Вацлаў Дзяржынскі кіраваў лясной гаспадаркай, – падзяліўся сваімі знаходкамі ў архіве спадар Аляксандраў. – На яго напісалі данос. У турме яго моцна збівалі, хоць ён і заявіў пра сваё радство з “жалезным” Феліксам. А можа і таму, што заявіў. Так ён і памёр там у 1940 годзе”. 

Пра Малку Высоцкую аўтар зацеміў, што яна была бабуляй славутага барда і акцёра савецкіх часоў па лініі сваяцтва, не па прамой лініі, як дзед Вульф Высоцкі (дарэчы, таксама адкрыццё спадара Аляксандрава).

Вокладка новай кнігі

Гадзінны паказ сямейных фота і людскіх гісторый чаргаваўся відэаролікамі тэматычных выстаў у Генеральных консульствах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Польшча.

Прысутныя даведаліся пра надзвычай шырокую геаграфію навучання брэсцкіх лекараў, настаўнікаў і грамадскіх дзеячаў – універсітэты ў Варшаве, Кёнігсбергу, Берліне, Празе, Парыжы.

Да прыкладу, Барыс Корза, кіраўнік скаўтаў рускай мужчынскай гімназіі, закончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

“За часэм польскім” быў лекарам у Целяханах. Спецыялізаваўся на лячэнні туберкулёзу.  Калі прыйшлі Саветы, быў галоўным лекарам Чыгуначнай бальніцы ў Брэсце. “З 1951 па 56 год у яго біяграфіі прочырк, – распавядаў даследчык. – Гэта кладзецца ў “дело врачей”, сфабрыкаванае сталіністамі – ён нібыта труціў пацыентаў”.

Не абмінуў увагай перакананы праціўнік сталінізму і яшчэ адну вартую ўвагі сям’ю. З Брэстам звязаны Леанід Стонаў (Леонид Стонов).

“Бацька яго таленавіты Дзмітрый Стонаў, аўтар праўдзівага жыццяпісу насельнікаў Брэст-Літоўска і ваколіц, сагі “Сям’я Раскіных”, – распавёў даследчык. – Быў вязнем ГУЛАГу бацька, зведаў турэмнага хлеба і сын, нягледзячы што меў імя як навуковец, доктар біялагічных навук. Ён вядомы праваабаронец. Але старэнькі ўжо, каля 90. Жыве ў ЗША”.

Прысутных чаплялі тэма і выявы на экране. Не дзіва – часта гэта былі наўпрост старонкі іх сямейнага жыцця. Або ішлося пра іх добрых знаёмых.

Аўтар кнігі з жонкай Любоўю Аляксандравай

Не было бачна ў зале афіцыйных гісторыкаў. Таму неяк само сабой паўстала пытанне: а як яны? Ці возьмуць назбіраны жывы матэрыял у свой выкладчыцкі багаж і абарот? Тут Мікалай Аляксандраў ці то павесяліў, ці то здзівіў. “Былі прыватныя размовы. Кажуць, час хутка плыве. То вы ж разумееце – стане гісторыяй, і тады…”.

Напрыканцы аўтар унікальнай кнігі прыемна здзівіў яшчэ раз – сказаў, што здаў у друк кнігу вершаў. Так што да жыццёвага паслужнога спіска (галоўны рэдактар газеты “Брестский курьер”, дэмакрат, краязнавец) дадасца.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

2 170
02 мая 2021 14:33

Уникальный хоровод ежегодно водят на Пасху в деревне Дрогичинского района

В первый пасхальный день жизнь агрогородка Бездеж с 600-летней историей концентрируется вокруг Свято-Троицкой церкви.

586
24 апреля 2021 14:42

Город без книжного. Как в Ивацевичах найти литературные новинки

Уже несколько лет в Ивацевичах закрыт книжный магазин. Вероятно, спрос перестал рождать предложение, и надобность в нем отпала. 23 апреля отмечался Всемирный день книги. Как сейчас в Ивацевичах найти новинки литературы?

535
25 марта 2021 20:16

Ивацевичские танцоры вышли в офлайн и заняли места на престижном конкурсе

Юные участники танцевальных коллективов Ивацевичского ГДК успешно съездили на международный конкурс «Новые вершины».

150
13 марта 2021 20:22

Археологи показали самый древний череп, найденный в Беларуси

Также учёные узнали, чем болел древний человек