Брэсцкія пажарныя тушылі траву і трыснягі ў мікрараёне Паўднёвы

16:50 12 апреля 2021 335
ОБСУДИТЬ
Выезд адбыўся ў мінулую нядзелю паабедзе

У акцыі былі задзейнічаныя два пажарныя “МАЗы”. Яны ўпарадкавалі зону за вялікай аўтазапраўкай на выездзе з мікрараёна “Паўднёвы”.

Гэтая плошча цяпер пустуе і зарасла кустаўём, дзікім травастоем і трыснягамі. Тут сотні малых сажалак – раней тут бралі гліну для цагельні ў вёсцы Гершоны (цяпер у рысе Брэста). Пажарныя сказалі, агонь мог заняцца ад недакурка, выкінутага рыбаком. Капанкі не бязрыбныя – тут водзяцца карась, карп, лінь і шчупак.

З усходу, за шашой на Белае возера і Владаву, знаходзіцца вялізны масіў лецішчаў. Домікі і катэджы шчытна пасаджаныя на маленькіх, 5 сотак і менш, надзелах. Не меншая забудова і на поўдзень – адразу за зонай копанак вялікае садова-агароднае таварыства Заазёрнае. Далей, у лесе, яшчэ як мінімум пяць таварыстваў і нафтавы тэрмінал. Але гэтаму фонду пагрозы не было: моцны і парывісты паўднёва-заходні вецер ставіў пад удар найперш запраўку. Праз якую гадзіну сітуацыя ўвайшла ў норму.

Сухое надвор’е не раз прыносіла жыхарам Берасця і ваколіц бяду. Так, летась раптоўна ўзнік пажар у месцы пракладкі газаправода каля дзвюх заправак на поўначы Брэста. Яго пагасілі толькі вялікімі намаганнямі. Надзвычай гарачым выпаў пазамінулы 2019 год. Пенсіянерка з Брэста на сваім лецішчы на мяжы Маларыцкага і Брэсцкага раёнаў не дачакала, калі выгарыць горба пустазелля, пабегла на дызель. У выніку згарэлі 400 гектараў лесу на 600 тысяч рублёў. Пра бедны дамок і майно бабці нават і казаць не выпадае. У тым сама годзе вайскоўцы палігона “Брэсцкі” у ходзе вучэнняў спалілі ўсю заходнюю частку палігона, зарослую лесам, і як мінімум падсмалілі прылеглыя ўгоддзі Брэсцкага лясніцтва – агулам каля двух тысяч гектараў.

Дарэчы, і ў гэтыя дні на палігоне праводзяцца стрэльбы, прычым больш інтэнсіўныя, чым звычайна – з прымяненнем ракет “паветра – зямля”.

У бліжэйшыя некалькі дзён абяцаюць дажджы, а потым зноў суха, горача і вецер імкнецца з жоўтай зоны (11– 16 метраў на секунду) ў чырвоную. Бліжэй да угодкаў Чарнобыля абяцаюць нават вятрыска 20 метраў на секунду.

Таму: зважайма! У траве, леташнім трыснягу хаваецца мноства прадстаўнікоў роднай фаўны. Перад агнём яны безабаронныя. Без рады часам і мы, людзі, – рызыкуем як плёнам працы, так і здароўем або нават жыццём.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

66
17 сентября 2021 16:23

Из-за дождей и ветра в Брестской области объявлен оранжевый уровень опасности

Ближайшей ночью (18 сентября) по Гродненской и Брестской областям ожидаются сильные дожди, а утром и днем во многих районах Беларуси, кроме дождей возможно усиление ветра порывами до 20 метров в секунду.

1 055
16 сентября 2021 16:58

В Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности. Какую погоду ждать в Брестской области?

В нынешнем году «бабье лето» в Беларуси продлилось недолго: уже 16 сентября в страну пришло похолодание, а на конец недели прогнозируются дожди.

284
16 сентября 2021 12:05

Польша заблокировала водный проект, который планировался по Брестской области

Министерство климата и окружающей среды Польши под давлением экологических организаций отозвало предыдущее разрешение на строительство плотины «Сяжево» на реке Висла.

2 291
11 сентября 2021 10:36

Погода в Брестской области: за теплыми выходными придет похолодание

Нынешние выходные дни в Беларуси порадуют почти летней погодой. Однако синоптики прогнозируют, что уже с понедельника (13 сентября) в страну вернется осень.