Брэсцкія трэшчыны: дом, які расплыўся пад’ездамі

18:18 22 апреля 2021 452
ОБСУДИТЬ
Яго ведаюць нават гандляры нерухомасцю. Цяпер будзеце ведаць і вы

Калі разграбаў гісторыю дзесяціпавярховіка з падпоркай, усяведная гандлярка нерухомасцю з фірмы “Бугрыэлт” Вікторыя Грычык згадала пра сацыяльны дом у панэльным раёне Вулька-3, які “з цэглы і ледзь трымаецца”. Абяцаў чытачам сайта, дык паехаў глянуў.

Што кажуць жыхары патрэсканага дома

Дом знайшоўся на вуліцы Сальнікава, 36. Гэта Замухавечча. Сапраўды, ён з цэглы. Нізкі – усяго пяць паверхаў, – і тым не менш лічы аварыйны.

Парэпалася адмостка, месцамі шчыліны да трох сантыметраў. Такая сама і вышыня перападаў паміж масівам, які застаўся на месцы, і часткай, якая “паплыла”.  Уражвае, што цэглы трэснулі “па жывому” часам на ладны метр. Відавочна, гэта больш за звычайную ўсадку новага дома.

“Калі там пачалі сваі забіваць – вось тады мы “паплылі” нашым пад’ездам,” – малады мужчына з дзіцём у вазку паказаў на школу цераз дарогу.

“Трэшчыны ў сценах, – роспачна сказала жыхарка бядовага левага пад’езда і, каб карацей, завяршыла вобразна. – То нават спіралі туды нейкія ставяць, як жаночыя, каб не распірала”.

“Які сацыяльны, – абурылася яшчэ адна маладзіца. – Плацілі не пакладаючы рук. Адно што крэдыт ільготны, і ўся сацыялка”.

Адну з кватэр мне пагадзіліся паказаць. “Мы не самыя аварыйныя. Найбольш у двухпакаёўках, у падвале. Але і мы на спакой забыліся – восем гадоў, колькі тут жывем – суды і рэмонты, рэмонты і суды”.

Сапраўды, растрэсканая сцяна ў санвузле, відавочна плыве нясучая калона пад цэнтральнай плітой.

 

Пазіцыя старшыні кааператыва

Судзіцца маглі хіба што з забудоўшчыкам – будтрэстам №8. Які вынік? Старшыня Жыллёвага будаўніча-спажывецкага кааператыва № 332 Мікалай Кучынскі адказаў па тэлефоне.

З яго словаў, старшынюе толькі ў гэтым доме. Гарантаваць, што заўтра дом яшчэ будзе стаяць, ён не можа. “Там у праекце фундамент рознаўзроўневы закладзены. Таму адзін пад’езд на месцы, а другі “паплыў”. А судоў не было ніякіх”.

Мікалай Уладзіміравіч быў хацеў згарнуць гаворку,  але калі перадаў яму словы адной з пацярпелых жанчын, маўляў, абслугоўвае кааператыў “шайка ідыётаў і махляроў”, узрушыўся і выклаў больш рэльефна.

“Мы пісалі і ў Брэсцкі гарвыканкам, і ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, і ў Адміністрацыю прэзідэнта, – голас яго дрыжэў ад крыўды. – З ініцыятывы гарвыканкама склікалі сход, на ім людзі з Упраўлення капітальнай будоўлі прапанавалі ісці ў суд. Маўляў, закончым міравым пагадненнем, 8-мы трэст прызнае пралікі ў судовым парадку і змушаны будзе іх прыбраць. Але ж ісці ў суд трэба з добрым адвакатам, з экспертызай, а яна дарагая. Казаў ім пра гэта, то не схацелі назбіраць грошай на суды”.

Але ж там ёсць сляды рэмонту, кажу. “Так, – пагаджаецца старшыня кааператыву. – Касметычны. 8-мы трэст пагадзіўся з дыягностыкай трэшчын, і замазалі. Але гэта як замазваць хвораму балячкі, лячыць сімптомы замест каб пачаць лячыць саму хваробу”.

 

На гэтай неаптымістычнай ноце і закончу. Не я выдумваў гэтую гісторыю, не мне надаваць танальнасць. Ёсць як ёсць.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

144
16 сентября 2021 12:50

Житель Столинского района пошёл в грибы, а пришлось убирать мусор

Житель агрогородка Рубель Столинского района отправился в лес с дочерью собирать грибы. Как рассказал он "Першаму Рэгіёну", его возмутил мусор, который оставляют в лесу местные.

47
14 сентября 2021 22:34

В Бресте снова жалуются на закрытый и неблагоустроенный сквер в центре города

Жители Бреста обратились в облисполком с предложением выделить средства из областного бюджета для приведения в порядок сквера по улице Папанина.

907
14 сентября 2021 09:23

Говорят соцсети в Ивацевичах: режут новый асфальт, опасный фонарь и незнакомый светофор

Подсмотрели в соцсетях, что обсуждают жители Ивацевичей. Есть и дорожные вопросы, и проблемы коммунальные.

115
13 сентября 2021 19:34

Работники обувной фабрики в Барановичах пожаловались на низкую зарплату

Сотрудники фабрики расказали представителям прокуратуры, что администрация предприятия лишила их доплат за отдельные периоды рабочего времени: суммы составили от 100 до 1188 рублей.