У цэнтры Брэста з’явілася яшчэ адна крама з беларускай мовай надпісаў

10:09 25 апреля 2021 126
ОБСУДИТЬ
Надпіс на шыльдзе “BAZAKA” стылізаваны пад Грэцыю. Насамрэч прыватнае прадпрыемства з Пінска.

Пра гэта распавялі трое маладых, абаяльных дзяўчатак унутры памяшкання. Апынуўся на праспекце Машэрава даволі выпадкова, ну ды гэтая шыльда і рэкламная раскладушка… былі занадта незвычайнымі, каб не заглянуць. Пагатоў што трэба была анты-covid-ная  маска: сваю забыўся дома. А на раскладушцы акурат значылася: “Медыцынская спецвопратка”.

Аказалася: фірма “Базака” прадае халаты асабліва моднага крою. І не толькі гэта. Ну ды не рэкламны артыкул пішу. Самі глянеце, каго зацікавіла.

А мяне зачапіла, так што нават глянуў дома ў сеціва. Аказалася: саліднае прадпрыемства. Больш за сто спецыялістаў! Мае сетку крам па Беларусі. Набірае на працу! Праўда, толькі ў Пінску і Лунінцы – там яны шыюць свае вырабы. Ну ды гэта на час, калі глядзеў сайт, вядома.

Мяркую, гэты рух у беларускі па сутнасці бок паказальны. У 1990-я, калі беларусізацыяй пераймалася была дзяржава, найперш узяліся чамусьці за міліцыю\турмы.

Помню, следчыя абураліся: злачынцы ні ў зуб нагой па-беларуску, а ты пішы на мове, бо пратакол такі. Яшчэ бар “У МІХАСЯ” быў на рагу Савецкай і Машэрава, у падвале, насупраць міліцэйскага пастарунка. Такое ўсё гэта было рэдыскава-камуністычнае – зверху заяўленага колеру, (red),  унутры іншага.

Прайшоў час, і ў мазгі прыходзіць прасвятленне. Беларускамоўныя шыльды вешаюць прыватныя ўласнікі, капіталісты. Чаму? Бо разумеюць: з іншай мовай могуць прыйсці і скамуніз…ць. Абагуліць, як казаў мой дзед.

У цэнтры Брэста ўстаноў гандлю і паслуг многа ўжо з беларускімі шыльдамі. Не крыўдуйце, каго не назваў, бо так шмат. Аптэка “Добрыя лекі”, салон “Кветкі”, крама “Падлога і дзверы”, крама “Вяліка шафа”. Былі “Князь Вітаўт” і “YESці”, але зніклі. З розных, як разумею, прычын.

У фотаархіве цэлая падборка ёсць. Некаторыя нават з коламі! На беларускай лацініцы, як разумею. То гляньце.

Наапошку крыху містыкі. Калі гартаў сайт фірмы, пабачыў, што абяцаюць адкрыццё крамы ў Брэсце 21 красавіка. Дык гэта я акурат на яго трапіў! І нават зніжку ў 40 адсоткаў атрымаў. На маску. З таго тыя дзяўчаткі шушукаліся, між сабой. Вылічвалі. Быў сярод першых! Тут без тэлепатыі не абыйшлося.

 

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

447
15 сентября 2021 13:33

В Пинске взорвали здание общежития

Работники взрывотехнической службы Пинского центра Республиканского отряда специального назначения «ЗУБР» МЧС Беларуси обрушили аварийное здание по улице Железнодорожной.

116
14 сентября 2021 18:09

Десант над Брестом: на полигон приземлилось более 350 военнослужащих из России и Беларуси

Массовое десантирование оперативно-тактического десанта из двух десятков самолетов Ил-76МД произошло на полигоне Брестскийв рамках совместного стратегического учения «Запад-2021».

122
13 сентября 2021 21:05

В Ружанах обнаружили плантацию дикорастущей конопли

Как выснили сотрудники Пружанского РОВД, в этом городском поселке посевы конопли находились на трех пустующих земельных участках.

239
13 сентября 2021 16:35

Под видом посылок брестские таможенники обнаружили скрытый товар более чем 200 тысяч рублей

За счет экономии на недекларировании и освобождения от уплаты таможенных платежей хозяин груза мог заработать свыше 31 тысячи рублей.