У Брэсце каля Дома правасуддзя валяўся несвядомы

22:04 17 мая 2021 1 449
ОБСУДИТЬ
Мужчына быў яўна пад уздзеяннем наркатычных рэчываў або алкаголю. У выніку старшы лейтэнант міліцыі ля ўваходу выклікаў “хуткую дапамогу”.

Два дужыя медбраты не маглі даць рады здаравілу. Той быў амаль непрытомны, то валіўся і ляжаў замертва, то карачыўся ўставаў  і хістаўся адвольна ўперад а тое і ўбок. Потым зноў валіўся і ляжаў.

 

Ляжаў настолькі глуха, што медбрат спрактыкаваным рухам растуляў вейкі і глядзеў на зрэнкі, ці жывы. Шлёпаў даланёй па шчаках, каб не адыйшоў раптоўна.

 

Аднаго разу мужчыне крыху прабліснула свядомасць, і ён зрабіў пагрозлівы рух на аднаго з медбратоў. Але пры ўсіх габарытах і цягліцах быў настолькі нямоглы, што медслужбовец не забаяўся.

Мужчыну амаль прыправадзілі да бусіка “хуткай”, але ён цалкам у духу ў дым п’яных развярнуўся і залёг ля правага крыла Дома правасуддзя.

 

Потым неадэкватнага мужчыну зноў праўдамі-няпраўдамі даставілі да буса. Там яго даволі доўгі час угаворвалі скарыцца медыцыне і ехаць.

Відавочцы, – а іх было шмат, якраз быў перапынак на абед, – казалі, што гэта магло быць уздзеянне тэрыторыі.

Насупраць Дома правасуддзя знаходзіцца Цеплаэлектрацэнтраль, пабудаваная ў былым Гарадскім (Казённым) садзе, які цяпер аднавілі.

Дык гэтая ЦЭЦ пастаўленая на месцы славянскага капішча багіні памірання і нараджэння Мажаны. Вельмі моцная багіня мела там высокі курган з серпанцінам дарожак. Нібыта, і магілы былі вакол. Прынамсі, навукоўцы кажуць пра капцы (горкі такія насыпаныя).

Пра гэты курган напісана на валуне ў цэнтры Гарадскога сада. Дык, маўляў, нячысцікі гэты ўвесь куродым спраўляюць.  І сцяг на комін ЦЭЦ яны ўспёрлі, і многа што іншае.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

60
16 июня 2021 12:19

Фотоловушки в Столинском районе оказались “под прицелом” злоумышленников

В лесах Столинского района за последнее время украдено четыре фотоловушки. Подробности выяснял наш корреспондент.

55
16 июня 2021 10:29

Шесть человек пришлось эвакуировать из-за пожара в многоэтажном доме в Бресте

Пожар случился утром 15 июня в квартире на третьем этаже десятиэтажного жилого дома на улице Грюнвальдской. Работниками МЧС из вышерасположенных квартир спасены 6 человек, включая четверых детей.

396
15 июня 2021 21:22

Белорусам предлагают поехать в Смоленск оформить банковскую карту за 100$

Время от времени в сетях появляются всё новые сообщения о лёгком заработке. Недавно пользователям стали приходить уведомления о возможности легко заработать, а для этого нужно пересечь границу с РФ.

746
15 июня 2021 15:24

Житель Дрогичина подозревает, что отравили его собаку

По словам дрогичинца Дениса Гражевского, сейчас шансы 50 на 50, выживет ли его собака, которой резко стало плохо после прогулки.