У Брэсце раварысты ратавалі свайго таварыша, падобнага да Жана Поля Бельмандо

09:26 21 мая 2021 591
ОБСУДИТЬ
Справа была каля 23-й гадзіны 20-га травеня ў малалюдным раёне перад Гузнянскім мастом цераз Мухавец. Маладыя людзі нават выклікалі "хуткую".

Мужчына сталага веку ляжаў пры веладарожцы. Ягоны веласіпед валяўся на газоне побач. Відавочна, мужчына ўпаў на хаду.

Медыкі прывялі яго да цямы. Але аказалася, што мужчына проста ў дыміну п’яны. Ён не мог самастойна стаяць. Хлапцы паднялі ягоны савецкіх часоў яшчэ веласіпед і прысланілі да ліхтарні.

Медыкі хвілін дваццаць праводзілі маніпуляцыі з мужчынам: намаўлялі яму рухацца, прысаджвалі, каб ён прыйшоў да сябе. Фельшарка тэлефанавала свайму дыспетчару, казала пра стан п’янага раварыста.

Маладыя людзі неўзабаве пакацілі на сваіх крутых вела па сваіх справах. Дзядзька на кароткі час перастаў ківацца і хістацца, і аказалася, што ён падобны да французскага кінаакцёра камедыйнага жанру Жана Поля Бельмандо.

Тым не менш медыкі відавочна не хацелі браць “Бельмандо” на базу. Але і пакінуць яго на траве было таксама рызыкоўна:  дзядзька зусім лыка не вязаў. “Здаць у міліцыю, хіба? “ – спытала сама сябе фельшарка. Інтанацыя была няпэўная. Вядома, там цукру не будзе. Адны турботы будуць апівоху.

Хвілін праз пятнаццаць “Хуткая” з’ехала. Дзядзька паплёўся ў мікрараён Кавалёва. Не факт, што яму трэба было туды.

Калі праязджаў скрыжаванне, начную ўжо цішу разбурылі ровам матораў два “стрытрэйсэры”. На злом галавы паімчаліся яны ў бок, дзе нядаўна стаяла “Хуткая”. Калі дзядзька якраз плёўся цераз дарогу, шанцаў у яго не было.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

339
16 сентября 2021 18:28

Несколько ДТП в Берёзовском и Дрогичинском районе

16 сентября в дорожных вайбер-чатах зафиксированы несколько аварий в Берёзовском и Дрогичинском районах.

21
16 сентября 2021 18:25

Пожилой велосипедист попал под колеса автомобиля в Березе

77-летний мужчина пересекал проезжую часть на улице Ленина в Березе по нерегулируемому пешеходному переходу на велосипеде утром 15 сентября. В это время его сбил автомобиль «Фольксваген Мультиван».

125
16 сентября 2021 12:50

После ролика в интернете жителя Брестской области задержали «под кайфом» в белорусской столице

40-летний мужчина вместе со своей спутницей находился на детской площадке в одном из минских микрорайонов и стал «героем» видеоролика, выставленного в интернет.

34
16 сентября 2021 12:21

У Брэсце гарэў мікрабус “Хундай”: на дапамогу прыйшло шмат людзей

Стандартная фармулёўка “загаранне ліквідавана ўласнымі сіламі” не падыходзіць: кіроўцу буса дапамаглі яго калегі і нават раварысты.