Вучэнні “Запад 2021”: як рэагуюць берасцейцы на манёўры каля горада

12:23 13 сентября 2021 534
ОБСУДИТЬ
З 10 верасня пачалася актыўная фаза сумесных беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў “Запад 2021”. Афіцыйна ў вучэннях з расійскага боку заяўлены ўдзел 2500 вайскоўцаў. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці манёўры праходзяць на палігонах пад Брэстам, Ружанамі, Баранавічамі і Даманава.

Што пішуць у соцсетках

Як правільна заўважыла адна вядомая персона, беларусы – людзі мірныя. Ваеннай пагрозы яшчэ нядаўна нібыта і блізка не было. “И вдруг опять”. Таму рэакцыя на калатнечу, звязаную з вучэннямі, збольшага раздражнёная.

Працытую некалькі выказванняў з мясцовых сацыяльных сетак.

З самага рання самалёты і выбухі. Дык гэта ж радасць якая прываліла (ў) дом.

А гэты чалавек, відаць, жыве ў непасрэдная блізкасці ад палігона “Брестский”: “Такога яшчэ не было. Сабака збрахаўся ўвесь, хрыпіць толькі”.

Яшчэ нехта спрабуе рыфмаваць “учения”  і “мучения”. Але “падабаек” у гэтых экзерсісах няма.

З аддаленых ваколіцаў пішуць: “У Маларыцкім раёне выбухі чуваць. Такі сабе арыенцір, калі грыбы збіраю. Гэта колькі грошай вылятае ў паветра. Стрэліў з танка – сто долараў вэк. А на палях пры лесе салома ў качолках непрыбраная ляжыць. Бо салярку спалілі на палігоне, у вайнушку пагуляцца”.

Што адбываецца ў натуры

“Першы рэгіён” цытаваў летам мясцовых жыхароў, маўляў, у тры разы пашырылі ўезд на палігон “Брестский”, каб маглі праехаць   шырокія расійскія танкі.

38-я дэсантная брыгада ў Брэсце раздвойваецца ў сімвалах, а палігон рыхтуюць да манёўраў

Аказалася: народ зырыць у корань! Паводле нядаўняга брыфінга Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у вучэннях бяруць удзел падраздзяленні 1-й танкавай арміі Расійскай Федэрацыі.

Цікавае можна назіраць і на другім уездзе на палігон з шашы Р94 Брэст – Дамачава – мяжа з Украінай, які абсталявалі ў ліпені. Там адразу паставілі два знакі. Знак палігона перавезлі сюды з чацвёртага кіламетра, дзе раней быў адзіны абазначаны ўезд, а перад ім паставілі забараняючы дарожны знак, так званы “блін”. За ім абсталявалі блок-пост. Раней месцічы ездзілі сюдой на свае лецішчы і на возера. Зручна было – усяго два кіламетры ад рысы Брэста! Цяпер больш не.

Людзі былі панадзіліся пакідаць свае аўто перад знакам палігона. Далей, мабыць, ішлі ў абход пехам. Тады вайскоўцы падвоілі забарону – заклалі пляцык сухастоінамі і гольлем.

Другі кіламетр шашы Р94: забарона сухастоем

З другога боку палігона, за пасёлкам Мухавец на шашы Р 17 Брэст – памежны пераход Макраны і каля вёсак Заслучна ды Падлессе Камянецкае ў лес увогуле не праехаць: блок-пасты. У соцсетках пішуць, тут нават пры шашы павесілі над дарогай хліпкую кабельную лінію на тонкай хваёвай тычцы. Пракладзеная яна чамусьці ў кукурузнае поле. Дарогі разварушаныя цяжкай тэхнікай. Едуць грузавікі з салдатамі, “УАЗкі” з афіцэрамі. Якраз масава папёрлі грыбы, але ў прылеглых да вёсак лясах яны шчасліва згніюць – туды нельга, там войскі.

У самім Брэсце вельмі прыбыло людзей у зялёным свежым абмундзіраванні. Едзе немалады вайсковец на новым, толькі што з крамы, ровары з двума (!!) люстэркамі. Люстэркі вялікія. Адно на рулі злева, другое справа. Азіраецца старожка па баках. Яўна госць з Усходу. Бо нашых ДАІсты ніяк не могуць змусіць хоць адно люстэрка задняга віду павесіць (на секунду: запісана ў правілах дарожнага руху) – а тут адразу два!

Раварыст ва ўніформе на вуліцы Брэста

Расійскай вайсковай паліцыі ў горадзе і паўднёвых ваколіцах прыкметна многа. Напачатку ездзіў зялёны пазадарожнік з надпісам “Смоленск”, потым такія самыя з адрасам прыпіскі “Брянск”, “Калуга” і зусім без надпісаў. Сёння зноў з’явіўся смаленскі экіпаж. Геаграфічна абазначаныя аўтамабілі маюць на сабе яшчэ адзін надпіс, “Телефон доверия” – і далей расійскі нумар.

Ваенная паліцыя РФ з Калугі

Нагадаем, афіцыйна ў вучэннях “Запад 2021” з расійскага боку заяўлены ўдзел 2500 вайскоўцаў. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці манёўры праходзяць на палігонах пад Брэстам, Ружанамі, Баранавічамі і Даманава. Вучэнні маюць закончыцца 16 верасня.

Экіпаж з Бранска

Расійская Федэрацыя запэўнівае, што да сярэдзіны кастрычніка забярэ сваіх вайскоўцаў на сваю тэрыторыю. Часовасць расійскай прысутнасці была падкрэсленая і на згаданым брыфінгу.

Российские военные обещают покинуть Брестскую область после учений

Таксама нагадаем, што летась у верасні на палігоне “Брестский” у рамках манёўраў “Славянское братство” адточвалі сваё майстэрства расійскія дэсантнікі з 78-й дэсантна-штурмавой дывізіі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

166
22 сентября 2021 11:44

Милиция в Бресте искала участников протестов, а задержала наркосбытчиков

В отношении пятерых жителей Бреста в возрасте от 19 до 46 лет, которые торговали мефедроном, заведено уголовное дело за незаконный оборот наркотиков в составе организованной преступной группы.

285
21 сентября 2021 15:26

Газету «Информ-прогулка» из Лунинца оштрафовали почти на три тысячи рублей

Экономический суд Брестской области 16 сентября 2021 года оштрафовал лунинецкое издание «Информ-прогулка» на 100 базовых величин (2900 рублей) «за нанесение ущерба национальным интересам Республики Беларусь».

124
20 сентября 2021 15:23

Гражданку России осудили в Бресте на полтора года за сообщение в Твиттере

Ирине Викхольм было предъявлено обвинение по части 2 статьи 367 УК РБ («клевета в отношении президента РБ»). Поводом для уголовного дела стал твит Ирины, который вел на ее страницу в «Живом Журнале».

135
20 сентября 2021 12:01

Патриоты будут следить за правопорядком в памятных местах Бреста

Инцидент с катанием подростков на самокатах и скейтах у памятника освободителям в Бресте на площади Свободы перерос в общественную инициативу.