У Брэсце гарэў мікрабус “Хундай”: на дапамогу прыйшло шмат людзей

12:21 16 сентября 2021 102
ОБСУДИТЬ
Стандартная фармулёўка “загаранне ліквідавана ўласнымі сіламі” не падыходзіць: кіроўцу буса дапамаглі яго калегі і нават раварысты.

Здарэнне адбылося 15 верасня паабедзе на выездзе з канцавой станцыі аўтобусаў у мікрараёне “Паўднёвы”. Наўпрост за скрыжаваннем прыткнуў дарагі чорны легкавік класу люкс – таксама “Хундай” –  малады мужчына і з вогнетушыцелем паспяшаўся на дапамогу.

Насупраць прыпаркаваў сваю малалітражку яшчэ адзін кіроўца. Прыбег з пластыкавай бутэлькай вады: а раптам спатрэбіцца?

З-пад капота курадыміць – аўто далей не паедзе!

Нават раварыст ходам выняў сваю пляшку з вадой і праз якую секунду ўжо быў каля ўладальніка буса.

Той падняў капот: курадыміла з маторнага адсека. Электрыка была адключаная, таму не шкадуючы пралілі вадой. Гэтага аказалася дастаткова.

З пажарам справіліся, засталося паправіць электрыку

Кіроўца пашкоджанага аўто сказаў, што вельмі ўражаны такой масавай салідарнай дапамогай. Аўтамабіль выштурхалі ў свабодную зону аўтобуснага кальца.

Там чалавек змог спакойна разабрацца ў прычыне загарання. “Не генератар, – патлумачыў ён, бо пачаў ужо здагадвацца, дзе слабое месца. – Дзесьці каля матора закараціла праводку”.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

26
22 октября 2021 10:18

На пожарах в Брестской области погиб хозяин дома, сгорели сарай и автомобиль

Трагедия случилась вечером 21 октября в деревне Дребск Лунинецкого района (на фото), где загорелся деревянный жилой дом. В результате пожара повреждены стены, кровля и имущество, а в огне погиб хозяин дома.

232
21 октября 2021 17:08

Эксперты установили причину поджога автомобиля в Пинском районе

Автомобиль «Ford Escape» загорелся в деревне Городище Пинского района, а после ликвидации пожара установлено, что его очаг расположен под задним правым крылом автомобиля.

193
21 октября 2021 10:14

Подростки сожгли ритуальные венки на Вечном огне в Барановичах

В сквере у городского Дома культуры находится памятник воинам и партизанам, освобождавшим Барановичи от немецко-фашистских захватчиков 8 июля 1944 года.

243
20 октября 2021 22:10

В Пинске автомобиль сбил мужчину на пешеходном переходе

В результате происшествия, случившегося вечером 19 октября, пешеход получил травмы и отправлен в больницу, а правоохранительные органы проводят проверку.