Раўняемся на раён, які паўстане з «руін і попелу»

14:19 24 января 2019
ОБСУДИТЬ

Назіраючы за падзеямі ў краіне, можна па-добраму пазайздросціць Аршанскаму раёну. Прэзідэнт і ўрад краіны ўзялі яго пад асабісты кантроль і будуць падымаць «з руін і попелу». Для Оршы выдзяляюцца небывалыя льготы і велізарнае фінансаванне.

Згодна з планамі, гэты раён Віцебшчыны павінен стаць узорна-паказальным у Беларусі. Вось што значыць прыезд кіраўніка дзяржавы! А на чарзе, канешне, Ганцавіцкі. А чаму і не? І гэтаму ёсць званочкі.

Хоць Аляксандр Рыгоравіч за 24 з паловаю гады не знайшоў часу прыехаць у Ганцавічы, але затое ў мінулым годзе ў наш раён, як ніколі, зачасцілі дэлегацыі высокіх чыноўнікаў. Прыязджалі і міністры, і прадстаўнікі Нацыянальнай Акадэміі навук, і парламента, і нават старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч – былы прэм`ерміністр.

Ну, думаю, нарэшце, дайшла чарга! Уздыхне Ганцаўшчына, закіпіць жыццё, пачнуцца будоўлі, ад інвестараў і рабочай сілы калом будзе не адбіцца, і пачнецца перыяд росквіту. І чаканне было не беспадстаўным. М. Мясніковіч паабяцаў пасадзейнічаць… Ён заявіў, што будзе прасіць Аляксандра Лукашэнку «аб стварэнні асаблівых умоў развіцця для Ганцавіцкага раёна». А
было гэта на выязным пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама, які прайшоў у Ганцавічах у верасні, дзе чыноўнікі вызначылі, што развіццё практычна спынілася і патрабуюцца экстранныя меры для таго, каб даць штуршок сацыяльна-эканамічнаму развіццю Ганцавіцкага раёна.

Прасіў Мясніковіч ці не – невядома. Але, як бачым, пакуль што зноў не наша чарга.

УЗОРНА-ПАКАЗАЛЬНЫ РАЁН КОШТАМ ЗА МІЛЬЯРД ЕЎРА

Пакуль што мы можам парадавацца за жыхароў Аршанскага раёна і яшчэ пачакаць. Прэзідэнт зрабіў ім навагодні падарунак і 31 снежня 2018 года падпісаў указ № 506 аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, якім прадугледжана павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва і ўкладанне сродкаў у эканоміку рэгіёна.

Толькі на 2019 год за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту Орша атрымае 43 915,3 тыс. рублёў. Для параўнання, на фінансаванне адукацыі ўсёй Брэсцкай вобласці ў 2018 годзе было запланавана 115 265,4 тыс. руб. Да 2023 года ўліванні ў Аршанскі раён плануюць аж 2,4 млрд рублёў (!) Гэта на пяць гадоў, амаль па 500 млн рублёў у год. Зноў жа для параўнання, увесь бюджэт Ганцавіцкага раёна на 2018 год складаў прыкладна 37 млн 500 тыс. рублёў.

ПАДЫМАЦЬ З «РУІН І ПОПЕЛУ» БУДУЦЬ АРШАНСКІ РАЁН. ГАНЦАВІЧЫ Ў ЧАРЗЕ.

А. Лукашэнка яшчэ ў 2017 годзе паставіў задачу падняць Аршанскі раён «з руін і попелу» і зрабіць яго ўзорным. Дарэчы, за паўтара года там было шмат нарад, зменаў кадраў, ішлі мільённыя ўліванні ў рэгіён. Аднак належнага эканамічнага эфекту ніхто
не ўбачыў.

Пасля азнаямлення праз даступныя крыніцы з дадзенымі пра Аршанскі раён узнікла пытанне: калі Аршанскі раён – гэта «руіны і попел», то што тады ёсць Ганцавіцкі раён? Гэта нейкае гіблае балота? Альбо спецыяльны экалагічны запаведнік, дзе жыхары дабравольна жывуць ва ўмовах, збіраючы ягады, грыбы, ловячы рыбу і займаючыся паляваннем? Райскае месца для пустэльнікаў?

Канешне, наш раён значна меншы, і параноўваць тут цяжка. Колькасць насельніцтва Аршанскага раёна складае звыш 155 тысяч чалавек. У эканоміцы рэгіёна заняты амаль 62,5 тысячы чалавек (у Ганцавіцкім – менш за 10 тыс. чалавек). Гістарычна ў гэтым рэгіёне знаходзіцца даволі шмат буйных прадпрыемстваў. У прыватнасці, Аршанскі льнокамбінат, станказавод «Чырвоны барацьбіт», «Легмаш», Аршанскі інструментальны завод, малочны камбінат, авіярамонтны завод, «Тэхніка сувязі», Аршанскі
мяса-кансервавы камбінат і іншыя.

Аднак шэраг прадпрыемстваў дыхаў на ладан (магутнасці былі зношаныя і цалкам не загружаныя, вялікія запасы гатовай прадукцыі), як следства – былі стратныя. Расло беспрацоўе, людзі пакідалі Аршанскі раён і ехалі на заробкі ў Віцебск, Мінск, Расію. Меліся пытанні і па крымінагеннай абстаноўцы. Мясцоваму бюджэту патрабаваліся пастаянныя датацыі. І вось яны прыйшлі.

Усё пачалося пасля «жэстачайшага» паказальнага разгону чыноўнікаў А. Лукашэнкам. У Аршанскі раён, які прынята называць
малой радзімай Прэзідэнта, будуць кінуты велізарныя сродкі. Указ №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» – гэта незвычайны дакумент па сутнасці, нешта абсалютна новае ў заканадаўстве. Любыя інвестыцыі добрыя тым, што ствараюцца новыя працоўныя месцы. І вядома, вынік будзе. Але там ставяцца такія грандыёзныя планы, што эксперты сумняваюцца ў іх рэалізацыі і эффектыўнасці.

ЧАКАЕМ ЛЬГОТ, ГРОШАЙ І ЛУКАШЭНКУ

А што рабіць ганцаўчанам? Чакаць, калі прыедзе Лукашэнка? Кіраўніцтву раёна абіваць парогі і прасіць, каб выдзелілі сродкі
для нашага раёна? Ці народу збірацца і ісці пешшу ў сталіцу, як кітайцы з аднаго райцэнтра хадзілі у Мінск скардзіцца, і тады
ўсё закруціцца? Нейкі штуршок патрэбны. Бо зараз, на жаль, у народзе назіраецца нейкая стагнацыя і азлабленне ці абыякаваць да жыцця. Цярпення ў людзей не хапае…

Некаторыя не вытрымліваюць, «рвут когти» адсюль, прадаюць жыллё і з`язджаюць. Іншыя ўжо звыкліся і не зважаюць, што робіцца навокал. Толькі прыезджыя бачаць наш горад знешне прыбраным, прыгожым, ды і ў вёсках парадак наводзіцца пакрыху. А глыбей капні – і ўбачыш, што далёка не ўсё гладка, і становіцца сумна. Хоць пішуцца планы, праграмы
стратэгічнага развіцця, а вось маячка росквіту і дабрабыту не відаць.

У перыяд апошніх 20 гадоў адбыўся калапс, жылі ў нейкім асяроддзі пастаянных крызісаў і разбурэнняў. Асабліва гэта тычыцца
прадпрыемстваў і сельгасвытворчасці. Нешта, канешне, будавалася, сродкі ў лепшыя часы выдзяляліся немалыя, але не ўсе
яны патрачаны так, як трэба. Што адбылося з Вялікімі Круговічамі, Начай, Лактышамі, Востравам і іншымі вёскамі?

Гэта былі перспектыўныя вёскі, а зараз на іх сумна глядзець. Дзе цагельны завод, кіслародная станцыя, фермы? Каму будавалі прэзідэнцкія домікі, частка якіх пустуе і яны хутка разваляцца? Аграгарадок Востраў некаму стрэліла ў галаву зрабіць, дзе няма ні школы, ні дзіцячага садка, ды і ў Нацкім сельсавеце ўвогуле няма ніводнай школы і яслі-сада. Хто з моладзі будзе заставацца жыць у гэтых вёсках?

Такіх пытанняў можна напісаць на цэлым рулоне шпалераў. Але хто павінен гэтыя пытанні вырашаць і выкрэсліваць? Можна, канешне, чакаць, што ўрад краіны ці сам Лукашэнка звернуць увагу і пачнуць падымаць Ганцавіцкі раён з «руін і попелу». Але нават калі атрымаць вялікую фінансавую дапамогу, то ці створаны ўмовы для таго, каб рэалізоўваць амбіцыйныя задачы?

Асабліва хвалюе, ці хопіць кадравага патэнцыялу кіраўнікоў, ці многія валодаюць якасцямі топ-менеджэра, каб справіцца з такімі задачамі? Можа, баяцца ўкладваць сродкі ў наш раён не таму, што іх няма, а таму, што вялікая рызыка правалу і потым многім прыйдзецца «адарваць галовы»? А хто ж намі будзе кіраваць, калі ўсім паадрываюць галовы?

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о

ЧИТАТЬ ЕЩЕ МНЕНИЯ

827
08 июля 2019 19:14

Эхо недели:сомнительная независимость с элементами стриптиза

Резонансное происшествие во время салюта, случившееся в Миске на День Независимости, скорее всего, даже не преступление, а трагическая случайность, повлекшая смерть одного и ранение нескольких человек. Оно окончательно омрачило праздничное настроение, которое и без того не отличалось какой-то особенной приподнятостью. А все началось еще во время парада… НЕЗАВИСИМОСТЬ С ПРИВКУСОМ… Сначала было легкое недоумение, что […]

425
01 июля 2019 13:23

Эхо недели: спортсмены наигрались, генералы только начали

Чем запомнилась минувшая неделя? Не поверите, прежде всего, тем, что Вторые Европейские игры, о которых «все время говорили большевики» записные государственные пропагандисты, наконец-то закончились. Да, все было организовано и проведено на высшем уровне, да, белорусские атлеты показали все свое мастерство и, безусловно, порадовали своих болельщиков, да, страна продемонстрировала все, что можно было продемонстрировать и даже немножко больше… […]

134
26 июня 2019 11:51

Эхо недели: душевные Евроигры, помпезная память о войне и уроки Грузии

Тренд минувшей недели, без сомнения, открытие Вторых Европейских игр. Как ни крути, но в истории современной Беларуси это, пожалуй, самое масштабное спортивное событие. Поэтому столько пиара, столько апломба и информационного шума. Как же, как же: 4000 спортсменов, 50 стран, 200 медалей и прочее бла-бла-бла. И хотя продлятся состязания только десять дней, уже есть ощущение, что эмоций […]

2 738
18 июня 2019 16:44

Эхо недели: аномалия вокруг аккумуляторного, бывший Шуневич, кровожадные белорусы

Разрекламированный слоган «Беларусь – страна для жизни» опровергла на прошлой неделе удушающая жара. Какая тут может быть жизнь, когда жить невмоготу, когда всю республику погода как бы взяла и закинула на какое-то время в далекую Саудовскую Аравию. Снова были побиты все рекорды метеонаблюдений, снова обмелели реки, снова были закрыты для посещения леса. В то же […]