Вялікі пшык: поўны правал маскоўскай царкоўнай дыпламатыі

11:24 25 февраля 2020
ОБСУДИТЬ

Пытанне: і навошта яму прэмію яму давалі? Маю на ўвазе Патрыярха Ерусалімскага Феафіла ІІІ.

Прыехаўшы ў лістападзе мінулага года ў Маскву, прадстаяльнік Ерусалімскай Праваслаўнай Царквы атрымаў прэмію Фонду еднасці праваслаўных народаў, быў прыняты Пуціным і нібыта ад свайго імя агучыў ідэю: сабраць у Амане (Іярданія) Сінаксіс (Сход) прадстаяльнікаў праваслаўных цэркваў.

У Маскоўскім Патрыярхаце выказалі надзею, што Феафіл стане гарантам адзінства праваслаўя, а потым ляпнулі такое: Феафіл, маўляў, “сумее пераадолець наступствы беззаконных дзеянняў” прадстаяльнікаў тых цэркваў, якія прызналі аўтакефалію Праваслаўнай Царквы Украіны.

Масква, такім чынам, спадзявалася “паставіць на месца” канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея, александрыйскага Папу і Патрыярха Феадора ды архіепіскапа Афінскага і ўсяе Элады Іераніма і ўбіць клін паміж імі і астатнімі праваслаўнымі цэрквамі.

Была ў Масквы і іншая мэта – стварыўшы антыканстанцінопальскую кааліцыю, перанесці, калі ўдасца, цэнтр Праваслаўя ў Маскву (даўняя, яшчэ з царскага часу, мара).

У тых, хто ведае каноны, адразу нарадзілася пытанне: а хто ўпаўнаважыў Феафіла склікаць сінаксісы прадстаяльнікаў? Гэта, як вядома, прэрагатыва Усяленскага Патрыярха. Натуральна, што Патрыярх Варфаламей нагадаў гэта Феафілу ў асабістым лісце. Паказаў Феафілу ягонае месца і прадстаяльнік Албанскай Царквы Анастасій.

Бадай, самае цікавае прагучала з вуснаў кіпрскага прадстаяльніка Хрызастома. Маючы на ўвазе Кірыла Маскоўскага, Хрызастом заявіў: “Ён хоча быць першым. Я сказаў яму, што ты ніколі не будзеш першым. За апошнія 17 стагоддзяў канстанцінопальскі Патрыярх быў прызнаны першым сярод усіх праваслаўных прадстаяльнікаў. Вы павінны гэта зразумець. Але эгаізм не дае яму ясна бачыць”.

Масква не ўлічыла аднаго: калі РПЦ у 1948-м, пры жывым Сталіне, не ўдалося стаць першай сярод праваслаўных цэркваў, то цяпер, калі няма СССР і распаўся камуністычны блок, не ўдасца пагатоў.

Да таго ж праваслаўны свет памятае, што ў 2016 г. Масква паказала кукіш Канстанцінопалю і дзевяці іншым цэрквам ды праігнаравала Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы на Крыце. Тады ў яе была магчымасць абмеркаваць шмат якія пытанні, у тым ліку каноны, датычныя надання аўтакефаліі.

Першапачаткова Сінаксіс у Амане быў прызначаны на 20 лютага. Потым яго пачатак ссунулі на 26-е. А ўжо 19 лютага з Ерусаліма прыйшла навіна, што Сінаксісу не будзе, а будзе “брацкая сустрэча”, мэта якой – “рагледзець метадалогію, якая будзе выкарыстоўвацца для дасягнення агульнай мэты дыялогу і прымірэння, каб захаваць еднасць у праваслаўнай супольнасці”. Нават супольнай літургіі не будзе, бо як яе служыць, калі Кірыл Маскоўскі не хоча памінаць ні Варфаламея, ні Феадора, ні Іераніма, а астатнія прадстаяльнікі памінаюць.

Цяпер ужо і Масква настроена не так рашуча, як раней. Там ужо кажуць, што, магчыма, спатрэбіцца не адна сустрэча, бо выяўляецца, што з ўсіх старанняў маскоўскіх эмісараў, з усіх выдаткаў атрымаўся вялікі пшык. У Аман не паедуць прадстаяльнікі Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай, Кіпрскай, Балгарскай, Грузінскай, Эладскай і Албанскай цэркваў, а Румынская і Польская цэрквы адпраўляюць у Аман епарахіяльных архірэяў (пэўна, у якасці назіральнікаў). Само сабой, не будзе ў Амане і прадстаўніка Праваслаўнай Царквы Украіны.

Для параўнання: у 2016 годзе Маскве ўдалося перацягнуць на свой бок Антыяхійскую, Балгарскую і Грузінскую цэрквы. З 14 аўтакефальных цэркваў удзел у Святым і Вялікім Саборы ўзялі прадстаяльнікі дзесяці. У Амане ж будзе амаль наадварот: з 15 прадстаяльнікаў аўтакефальных цэркваў у сталіцу Іярданіі прыедуць толькі чатыры: Феафіл Ерусалімскі, Патрыярх Маскоўскі Кірыл, Патрыярх Сербскі Ірыней і мітрапаліт Чэшскіх земляў і Славакіі Расціслаў. І наўрад ці гэтыя чацвёра прымуць нейкі дакумент з асуджэннем Усяленскага Патрыярхату і ўкраінскіх “раскольнікаў” з ПЦУ. Сербскай Царкве гэта нявыгадна, бо Канстанцінопаль можа прызнаць аўтакефалію Праваслаўнай Царквы Македоніі (старажытнай Охрыдскай архіепіскапіі). Апроч таго, некаторыя лічаць, што гаспадар сустрэчы Феафіл Ерусалімскі як чацвёрты (пасля Усяленскага, Александрыйскага і Антыяхійскага патрыярхаў) сярод прадстаяльнікаў праваслаўных цэркваў не дапусціць прыняцце такога дакумента.

Маскоўская Царква марыла ўзначаліць Праваслаўе. Цяпер, як відаць, яна ступіла на шлях расколу праваслаўнага свету і стала пасмешышчам хрысціянскага свету.

Анатоль Сідарэвіч, 24 лютага 2020 г.


Анатоль Сідарэвіч – беларускі гісторык, публіцыст і палітычны дзеяч. Уражэнец Ганцавіцкага раёна.

Высказанные мнения могут не совпадать с точкой зрения администрации сайта и не накладывают на неё никаких обязательств.

https://1reg.by/blogs/shto-adbyivaecca-vakol-praektu-autakefalnay-carkvyi-va-ukraine/

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ЧИТАТЬ ЕЩЕ МНЕНИЯ

19 августа 2021 10:03

Как последняя попытка вернуть власть КПСС обернулась «праздником непослушания»

Ровно тридцать лет назад, 18 августа 1991 года, в Москве грянул ГКЧП. Одним из символов последнего советского переворота стало «Лебединое озеро» на экранах ТВ. Эх, знал бы Петр Ильич Чайковский, для чего горе-пропагандисты будут использовать сей шедевр музыкальной классики, может и не писал бы… Помнится, в те дни автор этих строк приехал в санаторий, навестить […]

05 июля 2021 18:29

Арест за благодарность. Почему власть уходит в отрыв от народа?

В суматохе праздничных торжеств, которые в Бресте, к слову, носили дежурный характер, жители областного центра все же обсуждали независимость. Так сложилось, что основные летние гуляния традиционно приходятся на день города, который обычно выпадает на первый выходной после Дня освобождения 28 июля. Автор, как обычно, старался вычленить полярные точки зрения. Впрочем, полярность на сей раз вышла […]

28 июня 2021 22:04

Как гаишнику сорвать джекпот

Недавно в одном из судов Брестской области сотрудник милиции рассказывал, что выявлено около сотни граждан, которые оставили оскорбительные комментарии про него. А ведь на этом можно неплохо заработать. Суд Барановичского района и г. Барановичи рассмотрел уголовное дело в отношении мужчины 1989 г.р. по статье 369 УК РБ («Оскорбление представителя власти»). В своем «посте», размещенном год […]

28 июня 2021 17:18

«Железный занавес» в стране со «стальными яйцами»

В прошедшие выходные проходил по торговых рядам на рынке и услышал разговор брестчан, как говорится «о политике и закромах».  «А, ну, их с этими санкциями. Все уши прожужжали. Они что думают, месяц-другой подушат санкциями, и народ в Беларуси проснется и пойдет штурмовать резиденцию? А этим, которые в Дроздах, санкции до фонаря. Они как жили себе […]